Дружба народов
29.12.2015
Игорь Марзалюк
Доктор исторических наук, политик
Евросоюз не может быть альтернативой для Беларуси
Я не верю!
-
Участники дискуссии:
-
Последняя реплика:
Heinrich Smirnow,
Евгений Иванов,
Андрей (хуторянин),
Lora Abarin,
Евгений Лурье,
Борис Бахов,
Марк Козыренко,
Владимир Соколов,
Вадим Ватсон,
Alexander Alex,
Дмитрий Егоров,
Игорь Чернявский,
Ярослав Александрович Русаков,
Алексей Дзермант,
Петр Петровский,
Валентин Антипенко ,
Артём Бузинный,
Всеволод Шимов,
Александр Светлов,
Александр Чекан,
Uladzimir Palivac,
Николай Петрушенко,
раввин Игаэл Львович Йегуди,
Александр Залога,
Ринат Гутузов,
Игорь Марзалюк,
Александр Збигневич Янович,
Вячеслав Завадский,
Антон Миньков,
Share Thoughts,
Николай Бонин
У пачатак
— Я вашыя кніжкі прачытаў. Скажу, што вы адзіны з тых, хто рэальна, рабіў тэму з ідэнтычнасцю русінаў, з Руссю адной з цэнтральных у сваім даследванні, таму лепшага спецыяліста па “рускім свеце” ў Беларусі напэўна не знайсці. А як вы яго, “рускі свет”, уяўляйце зараз? Ці варта гэтую канструкцыю выкарыстоўваць? Ці ёсць ён насамрэч? Калі ёсць, то ў якіх формах ён існуе: палітычных, рэлігійных ці можа якіх іншых?
— Існуе, па-першае, у рэлігійных і культурніцкіх формах. Праваслаўная ідэнтычнасць. Але зноў такі. Разумееце, ні адзін з тых крытэрыяў, які цалкам можа быць прымальны ў дачыненні да ўласнай вялікарускай, чытай расійскай ідэнтычнасці, не спрацуе ў дачыненні Беларусі. Той жа Гайдукевіч малодшы. Яго маці каталічка. Ён кажа: “Дык што мне адрэчся ад маці?” Мы краіна на разломе, але краіна, якая парадаксальным чынам, насуперак усім прароцтвам Хангтынгтана, гэты разлом не пашырае, а, наадварот, мінімазуе.
У нас каталікі не такія як, напрыклад, у Польшчы. Плюс мы з XIV стагоддзя жылі ў дзяржаве, дзе было заўсёды дзве, прынамсі, рэлігіі, спачатку — язычніцтва і праваслаўе, а потым — каталіцтва і праваслаўе. Потым дадаўся пратэстантызм, іўдаізм.
Праваслаўная матрыца, безумоўна, вельмі важная. Візантыйская культура ў беларускім дыскурсе важнейшая. Беларускую літаратуру, у тым ліку высокую, немагчыма ўявіць па-за межамі дыскурса высокай рускай літаратуры.
Я разумею, якія страшэнныя рэчы кажу для старых беларускіх нацыяналістаў, але ўсе тыя “гаспада авер’янавы” не пачуюць усё роўна. Беларускага паэта Уладзіміра Жылку, дарэчы майго дальняга-дальняга родзіча по бацку, немагчыма ўявіць без Блока. Як магчыма ўявіць беларускую літаратурную, мастацкую традыцыю без той традыцыі, якая аб’ектыўна уплывала, праз адукацыю ва ўніверсітэтах, у расійскіх у першую чаргу. Усё гэта было. І ўсё гэта накладвае адбітак.
Мы не заходнія еўрапейцы. Мы ніколі не былі заходнімі еўрапейцамі. Мы ўсходнія еўрапейцы. Так як і яны на самай справе. Свет пачуццяў, эмоцый, разуменне таго, что такое добра, што такое дрэнна ў нас, калі не ідэнтычны, то надзіва блізкі.
Дарэчы, я вельмі арганічна сябе адчуваю у Сербіі, Грэцыі. Такое ўражанне, што я дома. Рэч у тым, что беларус існуе ў гэтым ужо ўсходне-славянскім свеце. Усе мы калісьці былі Руссю. На сённяшні дзень гэта руская ідэнтычнасць. Гэта ніколі не адкідвалася апосталам нашага адраджэння Багдановічам, які казаў пра існаванне трох рускіх, але самастойных народаў — беларусаў, украінцаў і вялікарусаў.
Разуменне агульнай калыскі, разуменне таго, што мой брат — гэта усё ж такі не я, што ён трошкі адрозніваецца эмоцыямі, рэфлексіямі, магчымасцямі, памерамі свайго “бунгала”. Гэта проста трэба паважаць.
Беларусь у гэтым выпадку аб’ектыўна апошнія 20 год і пазіцыянуе сябе і з’яўляеца цэнтрам усходе-славянскай ідэнтычнасці. Мы захоўваем гэтыя сэнсы. Асабліва апошня 20 гадоў, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, што б не казалі ўсе гэтыя “швондары”, “навадумскія”, “прышыбеевы”… Хай яны азярнуцца навокал і паглядзяць.
Калі ўжо казаць пра тлетворны ўплыў Захада і ў прамым, і ў іранічным сэнсе, мы не пайшлі на жывёльныя, заалагічныя рэформы, якія нам прапанавалі. Народ беларускі не дапусціў, выбраўшы іншага прэзідэнта, які апелюе да базавых, фундаментальных каштоўнасцяў, якія зыходзяць з усходне-славянскай, савецкай матрыцы, да гэтага часа агульнай для рускіх, баларусаў, украінцай. І мы гэтую матрыцу захавалі, а яны яе разбурылі, і толькі апошнім часам пачалі аднаўляць, на шмат пазней за нас.
Але гэты імперскі сіндром, гэта хамства, дарэчы я нічога не маю супраць імперыі, нежаданне чуць голас суседа, тым больш суседа-беларуса, які ніколі не падмануў. Беларускія ўлады ні да Лукашэнкі, ні тым больш за часамі Лукашэнкі ніводнага разу не парушілі ніводнага пагаднення ў дачыненні да Расіі. Мы заўседы сябе паводзілі як партнёры, як саюзнікі. Боль рускі для нас заўседы быў сваім болем. А калі пачынаюць пляваць у твар такія хамы, хочацца каб існавала забарона на прафесію. Ізноў я не атаясамліваю гэта з пазіцыяй ўлады, Крамля, палітычных эліт. Там шмат разумных, талковых, ясных людзей. У мяне шмат сяброў у Маскве, Санкт-Пецярбурзе ў інтэлектуальных ассяроддзях, сярод гісторыкаў, навукоўцаў. Мы можам спрачацца, але гэта не тая спрэчка, якая прыводзіць да крыві і бойні.
Разумееце, павінна быць забарона на прафесію, забарона на тое, што разбурае. Такія іх выступленні распальваюць нацыянальную нянавісць. Яны нічога не ствараюць сваім гаўканнем на Беларусь, гэтай падрыўной работай супраць беларускай дзяржаўнасці. Яны ствараюць дыяметральна процілеглае.
Памятайце, калі пачалася газавая вайна, калі Беларусі перакрылі газавую заслону? Толькі левы камандат Уга Чавес вельмі істотна дапамог. І азербайджанскі прэзідэнт даў грошы. Ніколі не забуду тую фразу, якая болем рэзанула мне па сэрцы. Здаецца, на БТ ці АНТ сказалі, “тое, што безпаспяхова рабіла БНФ з 1989 года расійскія сродкі масавай інфармацыі і расійская палітычная эліта зрабілі за суткі”.
Трэба зразумець, што беларусы ніколі не здадуць сваю дзяржаву. Мы хочам жыць з рускімі ў міры. У нас блізкія сэнсы. Мы не хочам, каб у нас былі міждзяржаўныя заслоны. Мы хочам, каб гэты дзівосны свет Еўразіі, як і калісьці, належыў нам усім. Але мы лакеямі ні для кога не будзем. І з гэтым прыйдзецца лічыцца. Прынамсі, той хто хоча захаваць павагу да сябе ў нас, павінен з гэтым лічыцца.
Калі кажуць пра наш разварот на Захад, дык мы проста нармалізуем нашыя ўзаемастасункі. І хацеў бы нагадаць усім гэтым панам “авяр’янавым”, што вельмі часта расійская палітычная эліта паводзіла сябе вельмі неэтычна да Беларусі, якая была ўся ў санкцыях і былі выпадкі, калі проста трэба было падняць голас. Але гэтага не было. Зноў такі мы памятаем. Зноў такі, яшчэ раз падкрэсліваю, я добра зразумею, што без расійскіх узброеных сілаў, без расійскага ядзернага парасона, без усіх тых АДКБ, у якія мы самі асэнсавана ўступілі.
Заўважце, усе гэтыя ініцыятывы прапанаваў сам Лукашэнка, а зараз яго называюць нацыяналістам нумар адзін. Згадайце гэты заказны перад выбарамі артыкул “Великое постсоветское княжество” ў “Літаратурнай газеце”. Вось гэта — вапяючае хамства. У Джані Радары ёсць такая фраза “перада мной стаіць жыраф і калі нават на ім напісалі, што гэта крот, менш ад гэтага жырафам быць ён не стаў”.
Я хачу параіць усім гэтым тэарэтыкам разбірацца ва ўласных ідэнтычнасцях у сябе дома. Беларускі народ даўным даўно вызначыўся, што ён беларускі народ. У нашых падручніках, якія яны так паліваюць брудам і называюць нацыяналістычнымі, ёсць канцэпт старажытнарускай дзяржавы. Усе дзеці, якія вучацца у 5-6 класе, ведаюць, што першая ўсходне-славянская дзяржава была са сталіцай у Кіеве, што існавала Руская Праўда — супольны кодэкс. Што менавіта з гэтай супольнасці вылучыліся тры самастойныя народы. І народ, якому яны належаць.
Іншая справа, што гістарычная памяць не можа быць выбіральнай. Але пакажыце мне хоць адзін сучасны беларускі афіцыйны падручнік, выдадзены дзяржаўным выдаведцтвам, рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі, дзе прапаведвалася б заалагічная нянавісць да рускіх. Іншая справа — былі вайсковыя канфлікты паміж ВКЛ і княствам Маскоўскім. І мы пра гэта пішам. Але ж мы не паказваем сваю гісторыю, як перманентнае змаганне з “мангола-азіацка-маскальскім” народам. Мы такіх рэчаў сабе не дазваляем.
Ну калі быў гандаль маскоўскімі таварамі ў Магілёве, я пра гэта артыкул напісаў, ну і беларускімі таварамі гандлявалі ў Астрахані па колькі рублёў за штуку. Ну і што? Проста трэба спакойна да гэтага ставіцца. Патрэбна зразумець, што адзінае, што нас уратуе, нашае сумо’е, уменне глядзець адзін аднаму ў вочы, піць за адным сталом гарбату, і, калі трэба, дапамагаць адзін аднаму.
Хачу нагадаць яшчэ тым хамам, якія імкнуцца Вялікую перамогу зрабіць тольку “расійскай пабедай”. Пры ўсіх хібах той сталінскай нацыянальный палітыкі, менавіта дзякуючы таму, што існаваў нацыянальны прынцып СССР, кожны беларус, украінец, прадстаўнік іншай нацыянальнасці ведаў, што ён змагаецца не толькі за агульную Радзіму, але і за сваю Нацыянальную дзяржаўнасць. Калі паглядзець, якую бурную работу рабіў Панамарэнка, якая ішла агітацыя на акупаванай тэрыторыі, што казалі ў партызанскіх брыгадах, што беларускі партызанскі рух быў не прота савецкім, а менавіта беларускім нацыянальным, нацыянальна-вызваленчым партызанскім рухам. Ён быў рухам за катаваную Радзіму. А колькі выходзіла беларускіх газет?
Так, рэпрасавалі ўсіх. Палітычныя рэпрэсіі былі да ўсіх. Канцэпт генацыда проста смешны.
Разам з тым утварэнне інстытуалізаваных нацый у СССР, у тым ліку і беларускай нацыі, як раз аб’ектыўна зрабіў Другую сусветную вайну для абсалютнай большасці гэтых нацый Вялікай Айчынай. Абсалютная большасць людзей са зброяй у руках абвясціла вернасць той савецкай ідэі і сістэме, дзе мы ўпершыню атрамылі нацыянальную дзяржаўнасць.
Ідэі ж якія зараз прапагандуюць гэтыя людзі ў свой час ужо прывелі Расійскую імперыю да вельмі сумных наступстваў. Да яе развалу, які адбыўся пасля Першай сусветнай вайны. Неразуменне таго, што двойчы нельга ўвайсці ў адну і тую ж воду, што ў выпадку, калі хтосьці прыйдзе нават у нашу маленькую Беларусь здзіраць нашыя сцягі, перапісваць нам пашпарты — гэта выкліча нацыянальную партызанскую вайну.
Пра што ў свой час казаў А.Р. Лукашэнка. Якімі б блізкімі не былі родзічы, яны павінны памятаць, што ў суседскі дом трэба ўваходзіць з кветкамі і па запрашэнні. Я пра гэта і толькі пра гэта. Лічу, што мы вельмі ўдалы праклад таго, як трэба людзей мірыць, а не забіваць.
— Ну, і апошняе пытанне пра сітуацыю з Украінай. Некаторыя кажуць, што рускія з украінцамі ўшчэнт надоўга пасварыліся. Як вы бачыце будучыню нашага вось гэтага, умоўна кажучы, усходне-славянскага свету, а таксама таго новага Саюзу, які мы ўсе разам будуем з армянамі, казахамі, кіргізамі?
— Украіна і Расія дзве краіны з каласальным патэнцыялам: інтэлектуальным, культурным, эканамічным. Няшчасце Украіны, што яна занадта мае шмат добрых прыродных рэсурсаў. Зноў такі, няшчасце Украіны ў тым, што яна ў 1991-м г., як і Расія, развівалася па накінутых зверху, не сваіх прынцыпах. Як у Расіі, так і ва Украіне яны прывялі да алігархату. Гэта алігархічная мадэль нічога агульнага не мае з дэмакратыяй.
Толькі ў Расіі прыйшоў Пуцін і хоць неяк гэта абмежаваў. Ва Украіне кожны новы прэзідэнт дабіваў дзяржаву. Таму велізарная бяда Украіны ў тым, што украінскія палітычныя безадказныя эліты сваімі рукамі па сутнасці анігелявалі дзяржаву.
Я глыбока перакананы, што нягледзячы на тую крывавую бойню, якая, будзем верыць, супакоіцца на Данбасе. І гэта, нягледзячы на тую, нянавісць, якую два брацкіх усходне-славянскіх народа прадэманстравалі, напоўніца, нягледзячы на ўсе тыя забойствы, якія мелі месца быць з двух бакоў, вайсковыя злачынствы, якія не сумяшчальныя з чалавечай мараллю і не маюць тэрміна даўнасці з двух бакоў (спаленне ў Адэссе — дзікасць, але другі бок таксама можа прывесці прыклады дзікасці)…
Але я пра што? Я глыбока перакананы, што ў Украіны, калі яна хоча дынамічна развівацца, будучыня таксама ў межах славянскага трохкутніка. Думаю, што пройдзе сама меней адно пакаленне і нармалізацыя адбудзецца. Але гэтыя раны будуць невыносна пячы, бо зрабіць з чалавека ворага лёгка, а вось памірыць значна больш складана.
Вы ж разумееце, што асацыяцыя з Еўрасаюзам — гэта фанцік, за якім няма нічога рэальнага. Аб’ектыўна, калі ва Украіне да ўлады прыйдуць людзі адказныя, а іх там вельмі шмат. Я не кажу пра нейкіх людзей, якія ненавідзяць Украіну, украінскую нацыю. Я глыбока перакананы, што прыйдзе час новага Багдана Хмельніцкага, які не аддаючы нічога, разам з тым замірыцца, у тым ліку, і з суседам. Бо і Расія не мангольская, не азіацкая краіна.
У нас, у украінцаў і рускіх значна больш таго, што нас аб’ядноўвае, чым таго, што нас раз’ядноўвае. Нягледзячы на тое, што мы, нажаль, тапілі ў крыві адзін аднаго, з-за такіх вось вар’ятаў якія заўсёды былі. І, разам з тым, мы вельмі свабодалюбівыя народы. Мы ніколі не дазволім на сабе ездзіць нават самым блізкім.
Таму ўсходне-славянскае сумоўе, павага адзін да аднаго, прыняцце рашэнняў у кансэнсусах — гэта наш адзіна правільны шлях. Таму што па вялікім рахунку з майго суб’ектыўнага пункту гледжання, Еўразійскі праект без Украіны гэта вельмі-вельмі ўязвімы праект. Казахстан важны гулец, але без Украіны — гэта праблема.
З другога боку Украіна — каласальная праблема, галаўны боль для Еўропы, якая робіць выгляд, што яе любіць. Але ніколі ўкраінцы не стануць роўнымі ўсім астатнім заходнім еўрапейцам. Іх ужо і зараз баяцца ў Еўропе. Іх занадта шмат, яны дынамічныя, мабільныя, жыццяздольныя, не страцілі сваю ментальную энергію...
Я вельмі люблю Украіну, скажу шчыра. Вельмі люблю Кіеў, Чарнігаў. Мне бывае Львоў сніцца. Я працаваў у архіве львоўскай кансісторыі. Я люблю Карпаты ўкраінскія.
Яшчэ каласальная адказнасць ляжыць на гісторыках рускіх, украінскіх, беларускіх. Французы і англічане таксама рэзалі адзін аднаго і гэтага ніхто не выкінуў з падручнікаў. Але разам з тым, акрамя вайны, заўсёды яшчэ ёсць культурнае супрацоўніцтва, заўсёды ёсць сумоўе культур і заўсёды можна з гонарам сказаць і пра тых людзей, якія перадавалі нешта больш важнае. У гэтым знакавым шэрагу беларусам ёсць чым ганарыцца. Гэта і Францішак Скарына, і Пётр Мсціславец, і Іван Фёдараў (Федаровіч), і вялікі Сямён Полацкі.
Метафара. У Расійскай імперыі беларусы былі шатландцамі, якімі застаюцца і сёння. Украінцы — гэта людзі бліжэйшыя да ірландскага тэмпераменту. Гэта ўсё ўмоўна, канешне. Разам з тым, трэба памятаць, што пасля таго, як нашыя землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, мы не былі проста этнаграфічным гноем. Сярод нашых грамадзянаў, якія былі народжаны на гэтых вуліцах, было шмат людзей, якія стваралі агульную культурную прастору Расійскай імперыі.
Аднаго Гашкевіча толькі, калі прыгадаць. А хто адліваў помнікі Багдану Хмельніцкаму, тысячагооддзю Расіі? Мікешын. Кім ён быў? Пытанне нават не рытарычнае.
Я думаю, мы зможам жыць спакойна, без фанатызму, без выкідвання, вышморгвання нейкіх старонак нашай гісторыі.
У нас ёсць прыклад, вялікай нашай салідарнасці, калі мы жылі ўсе разам. Гэта ў першую чаргу Вялікая Айчынная вайна. Топас, героіка Вялікай Айчыннай вайны.
Дарэчы таму яе так ненавідзяць тыя, хто ненавідзіць любую форму ўсходне-славянскай салідарнасці. А ў Беларусі гэта культ. І гэта правільна.
У кагосьці трасца ад таго, што мы рэстаўруем свае замкі, узнаўляем ратушы, аднаўляем слуцкія паясы. Але гэта нашы элементы самаідэнтычнасці. Мы ж нічога не маем супраць вашай Хахламы, вашага Яраслаўля, вашага Суздаля. Мы захапляемся гэтым.
Патрэбна пазбаўляцца гэтага ментарства. Трэба навучыцца ўслухоўвацца ў другога. Перакананы, рана ці позна гэтыя народы пададуць адзін аднаму руку, кожны пакаіцца ў сваёй частцы граху. Кроў, якая разлілася, на руках і тых, і другіх.
Так, ёсць заалагічныя нацыяналісты. Але самае галоўнае, хто будзе вызначаць знешнюю палітыку. Памнажэнне нянавісці, злобы, крыві заўсёды прыводзіць да расколу. Калі мы спрабуем шукаць агульныя тэмы, дэманстраваць чалавечую любоў, то гэта прыводзіць да іншага зусім.
Колькі няшчасця беларусам зрабілі немцы? І што зрабіла для пазітыўнага іміджу Германіі народная дыпламатыя, асабліва пасля Чарнобыльскай катастрофы?! Можна шмат прыводзіць прыкладаў, калі два народы ненавідзелі адзін аднаго. Здавалася, што яны ніколі не сядуць за адзін стол, не падымуць разам чарку.
У нас на самой справе больш агульнага. І аб’ектыўна эканоміка, культура яны за сумоўе трох братніх Русяў, кожная з якіх, разам з тым, з’яўляецца самабытным рускім народам, калі ўжываць тэрміналогію Багдановіча. Народам у поўным сэнсе гэтага слова, з сваёй культурай, ментальнасцю, традыцыямі.
Так зразумелы рускі свет як Святая Русь, Хрышчоная Русь. Так зразумела Кіеўская спадчына, як спадчына Уладзіміра, якую немагчыма падзяліць, так як немагчыма раздзяліць Каралінгскую імперыю. Вось гэта вялікая светлая памяць і наша кааператыўная салідарнасць і імкненне зразумець адзін аднаго, усвядоміць, прачытаць, а не біць па галаве. Усё гэта абумовіць тое, што рана ці позна і Беларусь, і Украіна, Расія разам з казахамі будуць супрацьстаяць знешнім выклікам.
Ну і самая вялікая мара. Я ўсё ж такі думаю, што Еўразія рана ці позна стане адзіным цэлым.
Самая вялікая трагедыя Украіны ў тым, што яна стала тормазам збліжэння захаду і ўсходу Еўразіі. Напрацягу 20 год па міліметру, але Заходняя і Цэнтральная Еўропа збліжаліся і з Беларуссю, і з Расіяй. Уяўляйце, які кашмар для Амерыкі! Расійскія рэсурсы і еўрапейскія тэхналогіі, аб’яднаныя ў адзіны эканамічны кулак!?
Будзем верыць, што рана ці позна гэта стане рэальнасцю.
По-русски
Дискуссия
Еще по теме
Еще по теме
Вадим Авва
Публицист
Не рассказывайте про «договориться»
Сергей Васильев
Бизнесмен, кризисный управляющий
Надо договариваться?
Владимир Мамонтов
Президент редакции газеты «Известия»
Примет ли Беларусь участие в СВО?
И при каких условиях
Дмитрий Змиёв
Консультант по бизнес-процессам
Враг народа
Ну что, уже пришивают «кресты» на одежду?
США СЛЕДУЕТ ПОЧИТАТЬ
УКРАИНА НАМ ВРЕДИЛА, А НЕ РОССИЯ
Ответ Всем... НЕ НАШИМ и НАШИМ...https://yandex.ru/video/pre...Помню, Горжусь!!!
БЛЕСК И НИЩЕТА БУРЖУАЗНОЙ ЛИТВЫ
Прибалты люди лихие, Они солдаты плохие. Прибалты на взятки падки, У них на штанах заплатки.
МИЛИТАРИЗАЦИЯ ЕВРОПЫ
Это традиция Русской армии -- раз в сто лет брать Берлин.