Прежде всего
05.11.2015
Александр Шпаковский
Политолог, юрист
Мудры выбар моцнага народа
-
Участники дискуссии:
-
Последняя реплика:
6-га лістапада ў Беларусі адбудзецца чарговая інаугурацыя Прэзідэнта. У пяты раз на гэтую пасаду заступіць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Такім чынам, знаходжанне на вышэйшай кропцы палітычнага Алімпу расцягнецца для першага кіраўніка беларускай дзяржавы больш чым на 25-ць гадоў.
Многіх замежных аглядальнікаў здзіўляе факт палітычнага даўгалецця беларускага лідара як і тое, што за гэты час Лукашэнка не толькі не страціў народную падтрымку, але яшчэ больш умацаваў свае пазіцыі ў массах.
Некаторыя шукаюць тут знешнія прычыны, маўляў, украінскі крызіс надоўга адбіў цягу да радыкальных зменаў у памяркоўных беларусаў, шмат хто піша аб “феномене Лукашэнкі” (калі харызматычны лідар ёсць не толькі палітыкам, але нацыянальным сімвалам), а іншыя па сталай звычцы тлумачаць чарговы трыумф дзейнага прэзідэнта ўдалай працай дзяржаўнага апарата, які нібыта “усё кантралюе” ў Беларусі.
Сапраўды, у асобных прапорцыях на выбар нашага грамадства паўплывалі ўсе вышэй пералічаныя чыннікі: і вайна на Украіне астудзіла нешматлікія гарачыя голавы, і Аляксандр Лукашэнка быў і застаецца папулярным палітыкам, і дзяржаўная вертыкаль адпарацавала на “выдатна”, не дапусціўшы ніякіх сістэмных збояў.
Але галоўным бачыцца усе ж такі не гэта і каб зразумець феномен беларускай стабільнасці, напэўна, трэба стала жыць і працаваць на Беларусі, прайсці з маладой дзяржавай увесь яе шлях ад станаўлення і да сучаснасці.
У сваёй перадвыбарчай праграмме дзейны кіраўнік дзяржавы звяртаецца да народу наўпрост і прапаноўвае параўнаць два шляхі: наперад — да міра, развіцця і стабільнасці, і назад — да смуты і хаосу, бандыцкага капіталізму і перадзелу маёмасці.
Здаецца, менавіта на гэтым кантрасце і будуецца як грамадскі дагавор беларусаў, так і сакрэт палітычнага поспеху Аляксандра Лукашэнкі.
Так сталася, што менавіта на сучасны гістарычны этап прыпала рэалізацыя векапомнай мары нашага народу аб уласнай дзяржаўнасці, а Аляксандру Лукашэнку выпаў гонар стаць яе стваральнікам.
Беларускі Прэзідэнт апраўдаў давер нацыі, забяспечыў мір, развіццё і стабільнасць, а таму раз за разам нязменна атрымлівае народную падтрымку.
Дзяржаўная бяспека
Адно з галоўных дасягненняў суверэннай Беларусі — высокі ўзровень грамадскай і асабістай бяспекі. Далёкімі архаізмамі беларусам здаюцца такія словы як “брыгада”, “рэйдэрскі захоп”, “кілер”, “дах” і г.д.
Тым часам, чытаючы прэсу нашых суседзяў зразумела, што “ліхія дзевяностыя” даўно мінулі, а іх брыдкія праявы па ранейшаму віруюць у грамадстве.
Чаму ў нас атрымалася, а у іх не? Адказ на гэтае пытанне вельмі просты. Беларусы зрабілі ў 1994-ым годзе правільны выбар і потым не здраджвалі яму ніколі, падтрымліваючы свайго лідара і яго каманду падчас выбараў і рэферэндумаў.
Наш народ не паверыў папулісцкім абяцанкам і казкам пра заморскае жыццё, Беларусь не дэкларавала, што наша краіна “цэ Европа” ці “другая Францыя”.
Беларусь заставалася Беларуссю і развівалася ў такім кірунку нацыянальных інтарэсаў, не зважаючы на кпіны, пагрозы і воклічы звонку.
Цікавым прыкладам у падцвярджэнне гэтага тэзісу могуць стаць дзве інфармацыйныя падзеі, што ў адзін і той жа дзень адбыліся на мінулым тыдні: за аднаго боку Аляксандр Лукашэнка наведваў айчынныя вайсковыя часткі, размаўляў з салдамі і афіцэрамі, з іншага яго “дэмакратычныя” апаненты прасілі грошай у Стакгольме і палівалі брудам Беларусь на сустрэчах у МЗС Швецыі.
Кантраст параўнання, як кажуць, гаворыць сам за сябе, таму і ня дзіва, што народ стала аддае перавагу лідару ў беларускім вайсковым строі, а не лёкаем на пабягушках у замежных амбасадаў.
Індустрыяльная эканоміка
Калі наўкол адбывалася татальная прыватызацыя, багацелі першыя нэпманы новай эпохі, Рэспубліка Беларусь, сцяўшы зубы, трымалася за свае “неэфектыўныя” прадпрыемствы насуперак “законам рынку”.
Вынік гэтага індустрыяльнага патрыятызму бачны на вуліцах гарадоў, у кватэрах грамадзянаў і прадстаўлены на шмат якіх замежных рынках.
Так, сусветны крызіс моцна ўдарыў па айчыннай прамысловасці, зніжаецца экспарт, змяншаюцца магчымасці, патрэбны вялікія грошы на мадэрнізацыю, новыя тэхналогіі, лепшыя кадры ў мэнэджменце і маркетынгу.
Але беларусы па-ранейшаму хочуць заставацца ў ліку народаў-вытворцаў, імкнуцца захаваць індустрыяльны вобраз краіны, таму насуперак байкам “прыватызатараў” зноў галасуюць за кандыдата Лукашэнку, якога лічаць удалым гаспадаром.
Нацыянальная гісторыя
Калі былыя постсавецкія рэспублікі імкнуліся як мага хутчэй сцерці сваё мінулае, наш народ абраў сімвалы савецкай эпохі, пераемнасць ад якой падкрэслівае сучасная дзяржава.
Беларусы не прадалі памяць абаронцаў Брэсцкай Крэпасці і ахвяраў Хатыні, не праехаліся катком па сваёй традыцыі і не адмовілія ад гістарычнай памяці.
За сваю палітычную мудрасць беларускі народ быў узнагароджаны напоўніцу існуючым грамадскім кансэнсусамі, якога удалося дамагчыся пазбегнушы “палявання на ведзьмаў”, люстрацый ды падзелу грамадства на “свядомых” і “несвядомых”.
Беларусы адразу, як брудную аднучу, адкінулі ідэалогію псеўданацыяналізму, што зводзіла ідэю нашай дзяржавы выключна да нейкіх гістарычных крыўдаў, спрэчак, ксенафобіі і існавання ў кантэксце “антыРасія”. Зараз, у 2015-ым годзе, здаецца дзіўнай фантазіяй магчымасць вайны з суседзямі за тэрыторыі, сепаратызм, альбо грамадзянскі канфлікт.
Між тым яшчэ дваццаць год таму такі прагноз не з’яўляўся нечым незвычайным: палітычнымі экстрэмістамі разварочваліся ідэі пра “беларускія” Вільню, Беласток, Смаленск і Бранск, гучалі прызывы “біць кммуністаў” і “выгнаць рускіх акупантаў”.
У адказ падымала галаву іншая скрайнасць, калі вуліцы нашай сталіцы былі залеплены лістоўкамі нацыстаў з “Рускага Нацыянальнага Адзінства”, а на Палессі дзейнічалі аўтанамісцкія арганізацыі з невядомымі крыніцамі фінансавання.
Такім чынам, увесь той жах, праз які прайшлі нашы былыя суграмадзяне па Савецкім Саюзе ў Арменіі, Азербайджане, Малдове, Украіне, Грузіі быў для Беларусі зусім блізкай перспектывай, але гэтага ўдалося не дапусціць.
Нагадаем, што першая праграма Аляксандра Лукашэнкі мела назву “Адвесці краіну ад бездані”. Атрымалася. Адвялі.
Знешняя палітыка
І тут беларусы пайшлі не так “як усе”. У сярэдзіне 90-х толькі лянівы не пхаў Расію ды не патрабаваў грошы ці выбачэнні за “акупацыю”.
У гэты ж перыяд Беларусь пайшла на саюз з брацкім рускім народам, такога курсу наша Рэспубліка трымаецца і да гэтага часу.
Адносіны з вялікім суседам заўжды былі вельмі няпростымі: як тут не згубіцца ў абдымках старэйшага брата? Беларуская дзяржава не згубіліся, адстаяла сва свае права на суверэнітэт, але пры гэтым ніколі не здраджвала саюзу, які сапраўды можна назваць цывілізацыйным выбарам.
Яшчэ адно дасягненне — міратворчасць. Лагічна, што, адрынушы этнічны нацыяналізм, беларусы заклікаюць да гэтага і астатнія народы.
Беларуская дыпламатыя мае права вучыць міру, бо ў нашым грамадстве пануе мір.
Зараз Беларусь не толькі ажыццяўляе звышважную міратворчую місію на Украіне, але не дае замкнуцца колу супрацьстаяння паміж Захадам і Расіяй, застаючыся кропкай збору магчымасцяў і тэрыторыяй перамоваў.
Зразумела, гэта вельмі значная задача, прычым не толькі для будучыні нашага народу, але і наогул для планеты, бо нават у часы халоднай вайны ў Еўропе не было ўзброеных канфліктаў.
Зараз ідзе вайна на Данбасе і ў адрозненне ад некаторых іншых дзяржаў, Рэспубліка Беларусь працуе ў гэтым рэгіёне на мір, дабро і прагрэс, а не на варожасць і разбурэнне.
Вядома, такая суверэнная пазіцыя раздражняе некаторых “моцных гэтага свету”, “наша незалежнасць не ўсім даспадобы” — канстатуецца у перадвыбарчай праграме Аляксандра Лукашэнкі.
Аднак трэба памятаць, што нядобразычлівая намеры нашых канкурэнтаў лёгка разбіваюцца беларускімі абставінамі. А умовы і правілы на Беларусі вызначае наш народ.
Як паказала практыка “дурны і цёмны мужык-беларус”, “пан сахі і касы” насамрэч аказаўся руплівым і мудрым гаспадаром. Выбарчая кампанія скончана, пачаўся новы этап у гісторыі суверэннай Беларусі.
Дискуссия
Еще по теме
Еще по теме
Алексей Дзермант
Председатель.BY
Ничего кровью Лукашенко в Сочи не подписывал
о чем говорят в СМИ
Александр Шпаковский
Политолог, юрист
Кадровый день: какие задачи поставил Лукашенко перед новыми руководителями?
Александр Шпаковский
Политолог, юрист
Ангел Хранитель для Путина
Встреча лидеров России и Беларуси: что в центре внимания?
Александр Шпаковский
Политолог, юрист
Зачем президент устроил погром правительства
Мир становится жёстче
ДЫМОВАЯ ЗАВЕСА
Ну , а остальные пусть опровергают сами себя.
БЛЕСК И НИЩЕТА БУРЖУАЗНОЙ ЛИТВЫ
Ада нет, к сожалению. Для таких козлов надо было бы, но его нет.
МАМА, МНЕ ТРИДЦАТЬ ЛЕТ!
ЦЕРКОВЬ ДЕТСТВА
Надо подписаться на Христофера (странное имя для язычника) в телеге.